Назва музея: «Музей ільну і побыту»;
Назва ўстановы адукацыі: Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Гімназія № 1 г. Навагрудка»
Адрас музея: 231400, Гродзенская вобласць, горад Навагрудак, вуліца Ламаносава, дом 12.
Профіль музея: Этнаграфічны.
Інфармацыя аб музеі:
Музей ствараўся з мэтай зацікавіць вучняў гісторыяй роднага краю, выхаваць беражлівыя адносіны да свайго мінулага, выклікаць цікавасць да набыцця гістарычных, краязнаўчых, этнаграфічных і лінгвістычных ведаў. Экспанаты музея сабраны ў вёсках Навагрудскага раёну. У музеі прадстаўлены прылады працы і прадметы побыту, мэбля, вышыўка, беларускія ручнікі. Усе экспанаты музея адлюстроўваюць жыццё беларускага народа на працягу ХІХ – ХХ ст.
На базе музея вядзецца даследчая дзейнасць, для вучняў праводзяцца інфармацыйныя гадзіны, урокі, віктарыны, музычныя кампазіцыі, акцыі, святы, экскурсіі і іншае. У рамках раённых мерапрыемстваў арганізуюцца выязныя выставы для жыхароў горада: “Беларуская кухня”, “Каляды”, “Беларусь – краіна маёй будучыні”, “Хто мы? Мы – беларусы”….
На базе музея працуе аб’яднанне па інтарэсах “Народная спадчына”. Вучні вывучаюць фальклор беларускага народа, побыт, рыхтуюць і праводзяць экскурсіі ў школьным музеі.
Кароткая характарыстыка музейных фондаў
Асноўны фонд – 141 музейны прадмет матэрыяльнай і духоўнай культуры; фонд навукова-дапаможных матэрыялаў – 18 прадметаў.
Найбольш каштоўныя музейныя прадметы:
- Дыван. Ткацтва. 1950-я гг.
- Фіранка. Ткацтва. 1950-я гг.
- Дарожка саматканая. 1960-я гг.
- Абрус з лёну. Ткацтва. 1940-я гг.
- Дыван. Ткацтва. 3 ільняных і канапляных нітак. 1950-я гг.
- Палавік чорнага колеру ў шырокую клетку. Ткацтва. 1950-я гг.
- Дарожка саматканая. 1950-я гг.
- Дарожка шэрая з арнаментам 1950-я гг.
- Абрус з лёну. 1950-я гг.
- Ткацтва. Дыван. 1950-я гг.
Апісанне экспазіцый:
- “Вырошчванне ільну і выраб ільняной тканіны”. Наведвальнікi даведаюцца пра тое, як з маленькага ільнянога семечка вырастае лён, з сцяблінкі робяць ніткі, ткуць ільняное палатно і шыюць вопратку, а таксама якімі лялькамі гулялі нашы прабабулі, як лялячак майстравалі і для чаго яны служылі.
- “Беларускі лён – сімвал нацыі і брэнд краіны”. Экспазiцыя змяшчае матэрыял аб самых буйных прадпрыемствах па перапрацоўцы лёну на тэрыторыi Беларусi.
- “Побыт беларусаў”. На сцелажах размешчаны экспанаты (посуд, прылады працы, прадметы побыту).
- “Ткацтва”. Экспазiцыя змяшчае тканыя вырабы, вышыўку, посцілкі, дываны, абрусы, ручнікі, якiя адлюстроўваюць багатую творчасць мясцовых майстроў.