Да Году гістарычнай памяці
Тэма вайны ніколі не кане ў лету. Сёння чамусці чалавецтва ізноў імкнецца ваяваць. Толькі мудры вучыцца на чужых памылках, каб не нарабіць сваіх. У гэтым сэнсе беларускі народ – адзін з наймудрэйшых. Нездарма ў свеце ўсе ведаюць нас як талерантную нацыю.
2022 год у Беларусі аб’яўлены Годам гістарычнай памяці, які пройдзе пад знакам зберажэння гістарычнай спадчыны і праўды аб гераічным мінулым беларускага народа. Вялікая Айчынная вайна 1941-1945 гадоў была для нашай краіны стратэгічным выклікам. Пад пагрозай было існаванне нацыі, беларускага соцыума, як суб’екта гістарычнага развіцця. Больш за 9200 вёсак знішчылі нямецка-фашысцкія акупанты, з іх 628 былі спалены з усім насельніцтвам, 186 не адрадзіліся пасля вайны.
Захаваць і данесці да будучых пакаленняў памяць аб вайне як лёсавызначальнай падзеі, факталагічна засведчыць праўду гісторыі, супрацьдзейнічаць фальсіфікацыям – найважнейшыя задачы, якія ставіць перад сабой патрыятычная акцыя «Сёстры Хатыні. Навагрудчына. Вёска Ятра».
Вёска Ятра ў гады Вялікай Айчыннай вайны
Вайна – боль, роспач, зламаныя лёсы тысяч беларусаў. Самая жудасная і бесчалавечная, якая забрала жыццё кожнага трэцяга беларуса. Не абминула ваеннае лихалецце і вёску Ятра.
У маі 1943 года гітлераўцы спалілі вёску. Жыхары ўцякалі у лес, пакідаючы свае хаты. Хто не паспеў схавацца, траплялі ў рукі карнікаў. Трагічна загінуў жыхар вёскі Ятра Барыс Кірын, у хаце якога хаваліся параненыя партызаня. на яго грыдях і спіне фашысты выразалі пяціканцовую зорку.
Пад час карнай аперацыі было знішчана 55 жылых двароў, загінулі 11 жыхароў.
Аб нялёгкім гістарычным шляху вёскі і выпрабаваннях, якія выпалі на долю жыхароў гэтай мясцовасці, нагадваюць Помнік воінам-землякам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Ён знаходзіцца на ўсходняй ускраіне вёскі. Абеліск пастаўлены ў 1967 годзе, з нагоды ўшанавання 108 воінаў і партызан.
На могілках пахаваны камандзір партызанскага атрада імя А. В. Суворава Першамайскай брыгады – С. К. Камышаў (Міхаіл Стралкоў) і партызанка, медсястра гэтага атрада Г. Перальштэйн. Загінулі 07.06.1943 года у час дыверсіі на вузкакалейцы Навагрудак-Наваельня.
У 1978 годзе на магілах пастаўлены абеліск.
Воіны-землякі, якія загінулі ці прапалі без вестак на франтах Вялікай айчыннай вайны.
Ятраўскі сельскі савет. Вёска Ятра
- Алевіровіч Фёдар Барысавіч, радавы, 996 стралковы полк, загінуў 16.02.1945 у Ніжняй Сялезіі.
- Аліферовіч Фёдар Барысавіч, нарадзіўся ў 1909, радавы, 396 стралковы полк 135 стралковай дывізіі, загінуў 16.02.1945, пахаваны ў вёсцы Хольдэрфельдэ, раён Козле Опальскага ваяводства.
- Анісім Іван Сцяпанавіч, нарадзіўся ў 1912, радавы 618 Ковенскага стралковага палка, загінуў 13.10.1944, пахаваны ў вёсцы Дайкен (Усходняя Прусія).
- Анісім Фёдар Аляксандравіч, радавы, загінуў 19.04.1945 у Германіі.
- Будрык Мікалай Мікалаевіч, нарадзіўся ў 1925, радавы, прапаў без вестак у снежні 1944.
- Грыб Іван Якаўлевіч, нарадзіўся ў 1922, радавы, 7 гвардзейскай кавалерыйскай дывізіі, загінуў 19.04.1945, пахаваны ў Обер-Праўске (Германія).
- Захарэвіч Аляксандр Іванавіч, нарадзіўся ў 1907, радавы 852 Ковенскага стралковага палка, загінуў 18.10.1944, пахаваны на ст. Шырвінт (Усходняя Прусія).
- Захарэвіч Васіль Мікалаевіч, нарадзіўся ў 1908, радавы, загінуў у красавіку 1945.
- Захарэвіч Іосіф Паўлавіч, нарадзіўся ў 1920, радавы, загінуў у 1942.
- Захарэвіч Уладзімір Іванавіч, нарадзіўся ў 1921, радавы, загінуў у 1944.
- Захарэвіч Уладзімір Васільевіч, нарадзіўся ў 1922, радавы 680 стралковага палка, загінуў 18.08.1944, пахаванына ст. Вехі Беластоцкага ваяводства.
- Коршун Антон Антонавіч, нарадзіўся ў 1917, загінуў у 1943.
- Коршун Васіль Антонавіч, нарадзіўся ў 1907, загінуў 24.12.1944.
- Мінакоўскі Іван Юльянавіч, нарадзіўся ў 1910, радавы 327 гвардзейскага стралковага полка 128 гвардзейскай дывізіі, загінуў 17.12.1944, пахаваны каля вёскі Бочкау (Чэха-Славакія).
- Мінакоўскі Уладзімір Рыгоравіч, нарадзіўся ў 1916, радавы 359 стралковага палка, загінуў 20.10.1944, пахаваны ў мястэчку Гарэсфельдэ (Усходняя Прусія).
- Пачкоўскі Аляксей Герасімавіч, нарадзіўся ў 1910, радавы 1337 стралковага палка, загінуў 13.12.1944, пахаваны каля вёскі Бочкау (Чэха-Славакія).
- Юшкевіч Арсень Уладзіміравіч, нарадзіўся ў 1923, радавы 9 стралковы полк 94 стралковая дывізія, загінуў 11.08.1945, пахаваны ў г. Хайлар.
- Юшкевіч Аркадзь Канстанцінавіч, нарадзіўся ў 1923, партызаніў, прызваны ў армію ў 1944, тэлефаніст 680 стралковага палка 169 стралковай дывізіі, загінуў 24.10.1944, пахаваны ў горадзе Рожан Варшаўскага ваяводства.
- Ясевіч Фёдар Елісеевіч, радавы 330артылерыйскага палка, загінуў 22.07.1944, пахаваны ў горадзе Яраслаў (Польша).
- Ясевіч Мікалай Гаўрылавіч, нарадзіўся ў 1909, радавы 330 артылерыйскага палка, прапаў без вестак у лістападзе 1944.
- Яфімчык Мікалай Фадзеевіч, наврадзіўся ў 1920, загінуў у 1944 каля горада Слонім Гродзенскай вобласці.
Бібліяграфія
- 22 июня 1941 года началась Великая Отечественная война советского народа против немецко-фашистских захватчиков: [Электронный ресурс]:код доступа: https://novgazeta.by/news/obshhestvo/22-iyunya-1941-goda-nachalas-velikaya-otechestv/. – дата доступа: 11.03.2022.
- Воіны-землякі, якія загінулі ці прапалі без вестак на франтах Вялікай айчыннай вайны. Ятраўскі сельскі савет. Вёска Ятра // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Навагрудскага раёна. – Мінск: Беларусь, 1996. – С.450.
- Помнік воінам-землякам: [вёска Ятра Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці] // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць. – Мінск, 1986. – С.282.
- Лесничий, С. П. Далеко за фронтом: [о борьбе партизанского отряда имени А. В. Суворова на территории Новогрудского района в годы Великой Отечественной войны] / С. П. Лесничий. – Минск, 1972.