21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы

21.02.2024
У свеце вельмі многа моў, але толькі адна з іх родная. Менавіта, яна для чалавека самая прыгожая, любімая і дарагая. І кожны год 21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы людзі прызнаюцца ў любві да матчынага слова.

Гэтае свята стала выдатнай нагодай, каб узгадаць мову нашага народа, самім загаварыць на ёй і разам правесці дзень роднай мовы. 

Сёння з самага ранку ў  гімназіі №1 г. Навагрудка гучала наша родная, беларуская мова. Члены Маладзёжнага парламенту ў нацыянальных касцюмах з прыгожымі прывітальнымі  словамі сустракалi i звярталіся да ўсіх, хто заходзіў y нашу ўстанову адукацыi.   

Усім жыццём даказана, што беларуская мова не толькі сродак зносін паміж людзьмі, але і душа нацыі, аснова мудрасці народа, яго песень, казак, літаратуры.  

Мы ўсе – жыхары адной планеты, мы розныя, але мы разам. Мы паважаем усе народы, усе мовы. Але ж свая, родная мова, нам блізкая і дарагая.  

З мэтай папулярызацыі беларускай мовы, удасканалення ведаў па беларускай мове настаўнікі і вучні напісалі абласны дыктант «Сiмвал безмерных выпрабаванняў беларусаў».