Тыдзень роднай мовы

19.02.2024
Нам у спадчыну засталася ўнікальная мова: жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная. А ці можна адчуваць сябе сапраўдным беларусам, грамадзянінам сваёй дзяржавы, калі не ўжываеш родную мову? Напэўна, не. У гімназіі ўжо стала добрай традыцыяй праводзіць у лютым Тыдзень роднай мовы. Агульны душэўны настрой усяму тыдню надаў першы дзень, і прайшоў ён пад назвай “Багацце роднай мовы”.

Стартавала акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску”. Мэта акцыі - падтрымаць цікавасць да беларускай мовы і літаратуры. Прыемна было пачуць беларускае слова на перапынках ад калег-настаўнікаў, вучняў і іх бацькоў.

Віншавальныя паштоўкіПажаданні роднай мове” стваралі вучні 9-10-ых класаў, а  над інтэрактыўным воблакам “Маё любімае слова па-беларуску” працавалі вучні 6-8-ых класаў.

Нельга было ўтрымацца і не кінуцца ў скокі падчас марафону "Мова родная – мова модная". Беларускія песні захапілі сваёй непараўнальнай чароўнасцю, непаўторным каларытам і сакавітым гучаннем роднай мовы. Адкрывайце сабе сваё, беларусы!