Экскурсiя «Лён у жыцці нашых продкаў»

08.09.2023
8 верасня вучнi 7 " Б" класа наведалi наш музей "Iльну i побыту", дзе iм была праведзена экскурсiя «Лён у жыцці нашых продкаў» .
Сямiкласнiкi пазнаёміліся з прыладамі, якія выкарыстоўвалі нашы продкі для апрацоўкі льну і ткацтва: мялка, трапло, грабяні і шчоткі, прасніца, калаўрот, кросны. Даведаліся, што ўсю працу, звязаную з апрацоўкай ільну, выконвалі жанчыны.
 
❗Музей - гэта ўнікальнае месца, дзе сабраны экспанаты даўніны, адраджаецца памяць аб падзеях мінулых дзён...
 
#Идем_в_музейГОЦТИК