Мова – гэта ключ да дзвярэй у свет…

23.09.2022
Заключны дзень Тыдня беларускай мовы прайшоў пад назвай “Родная мова – мова навукі”. Эпіграфам да гэтага дня сталі словы В. Каваленка “Мова – гэта ключ да дзвярэй у свет…”

      Заключны дзень Тыдня беларускай мовы прайшоў пад назвай “Родная мова – мова навукі”. Эпіграфам да гэтага дня сталі словы В. Каваленка “Мова – гэта ключ да дзвярэй у свет…”

      Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры гімназіі ў анлайн-фармаце прынялі ўдзел у круглым стале “Актуальныя пытанні навучання беларускай мове ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі”, падрыхтаваным Нацыянальным інстытутам адукацыі. Разам з навукоўцамі былі абмеркаваны новыя тэндэнцыі ў навучанні беларускай мове ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі. Цікавым і карысным аказалася выступленне В. Караткевіча “Асэнсаванае чытанне – аснова чытацкай адукаванасці вучняў”.

      А для навучэнцаў 5-11 класаў быў дадзены старт творчай акцыі “Чытаем Максіма Танка разам”.

      Мова — гэта душа народа. Нагадаем словы народнага песняра Янкі Купалы: “Гэта душа душы беларуса — мова зраслася з ім, як зрастаецца са сваім коранем дрэва. Падкапайце яго, абсячыце дазвання яго корань — дрэва засохне, перастане жыць”. Купала сцвярджаў, што вырачыся роднага слова — тое ж самае, як вырачыся роднай маці. І ачуняць, глянуць па-арлінаму смела, на думку песняра, мы зможам толькі тады, калі пад кожнай страхой, кожным дахам зойме пачэснае месца наша родная беларуская кніжка.