За што я люблю родную зямлю

21.09.2022
 Трэцi дзень Тыдня беларускай мовы прайшоў у гімназіі пад назвай " За што я люблю родную зямлю". Эпіграфам для серады паслужылі словы Сяргея Грахоўскага “Я нарадзіўся ў Беларусі і так, як маці, гавару”.

       Трэцi дзень Тыдня беларускай мовы прайшоў у гімназіі пад назвай " За што я люблю родную зямлю". Эпіграфам для серады паслужылі словы Сяргея Грахоўскага “Я нарадзіўся ў Беларусі і так, як маці, гавару”.
         У межах тыдня беларускай мовы ў школе прайшоў конкурс творчых пісьмовых работ "За што я люблю родную зямлю".
У ім прынялі ўдзел вучнi 9- 10 класаў. Яны падзяліліся думкамі, за што не толькі любяць Беларусь, а і чаму ганарацца тым, што жывуць у гэтай прыгожай краіне.
     Любяць за цудоўную прыроду, за багацце лясоў і рэк, за таленавіты і працавіты народ, за багатую гісторыю і сучаснасць. Перадалі пачуццё гонару за сваю Радзіму, за тое, што нарадзіліся і жывуць у Беларусі.
      Кожны чалавек непасрэдна звязаны з той зямлёю,на якой нарадзіўся. Так і мы, дзеці нашага мілага краю,павінны ведаць, што месца, дзе ты нарадзіўся, і жывеш – гэта самы цудоўны падарунак лёсу, самае дарагое, што у нас ёсць. Патрэбна толькі сэрдцам адчуць еднасць з ім, услухацца ў родны гоман шапатлівых лясоў, адчуць тую сілу, якую можа даць чалавеку толькі родная зямля, родны кут. Вучнi 5-6 класаў прынялi ўдзел у флаер-фэсте “Мой родны кут, як ты мне мілы…”.
      Запрашаем усіх далучыцца да святкавання Дня роднай мовы! Размаўляйце разам з намі з прыветнай усмешкай, з пяшчотай на вуснах. І не саромейцеся гаварыць. Любіце, ведайце і шануйце мову свайго народа і ўмейце дасканала валодаць ёю!