Родная мова ў культуры і мастацтве

20.09.2022
Другі дзень Тыдня беларускай мовы прайшоў у гімназіі пад назвай “Родная мова ў культуры і мастацтве”. Эпіграфам для аўторка паслужылі словы Ніла Гілевіча “Культура нацыі без культуры роднай мовы – нонсэнс, бяссэнсіца”.

    Другі дзень Тыдня беларускай мовы прайшоў у гімназіі пад назвай “Родная мова ў культуры і мастацтве”. Эпіграфам для аўторка паслужылі словы Ніла Гілевіча “Культура нацыі без культуры роднай мовы – нонсэнс, бяссэнсіца”.

    Вучні 6 “Б”і 9 “Б” класаў са сваімі класнымі кіраўнікамі Каратай Ірынай Паўлаўнай і Малуха Людмілай Міхайлаўнай наведалі экспазіцыі краязнаўчага музея. Падчас экскурсіі навучэнцы даведаліся шмат цікавых фактаў з гісторыі роднага краю, побыту нашых продкаў. Шмат гаварылася і пра славутых навагрудчан, у тым ліку і нашых сучаснікаў.

   Сапраўдны гастранамічны фэст дапамаглі арганізаваць гімназістам работнікі сталоўкі. Смачныя дранікі ўзнялі настрой і яшчэ раз нагадалі вучням, што беларуская кухня самая-самая.

   “Будзь у трэндзе”. Пад такой назвай прайшоў паказ адзення ў традыцыйным народным стылі. Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем прымяралі і дэманстравалі нацыянальнае адзенне ў музеі льну і побыту. Пагадзіцеся, вельмі прыгожа!

    А ў кабінеце беларускай мовы і літаратуры стартаваў квэст “Фалькор, фальклор – душа народа”, дзе каманды навучэнцаў 7-9 класаў спаборнічалі ў веданні беларускай народнай творчасці. Пераможцаў узнагародзілі, але галоўнае тое, што дзеці з карысцю правялі час і даведаліся шмат новага і цікавага, наблізіліся да творчасці сваіх продкаў, да сваіх каранёў.