Тыдзень роднай мовы

19.09.2022
19 верасня ў гімназзіі пачаўся тыдзень беларускай мовы і літаратуры. Агульны душэўны настрой тыдню надаў першы дзень.     

      19 верасня ў гімназзіі пачаўся тыдзень беларускай мовы і літаратуры. Агульны душэўны настрой тыдню надаў першы дзень.        

     Стартавала акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску”.  Мэта акцыі паглыбіць веды пра беларускую мову, выклікаць цікавасць да вывучэння  мовы беларускага народа, яго кльтурнай спадчыны. Прыемна было пачуць беларускае слова ад калег-настаўнікаў, вучняў і іх бацькоў.

     Прэзентацыя віншавальных паштовак “Пажаданні роднай мове” паказала шчырасць і неабыякавасць да лёсу мовы і Радзімы нашых падлеткаў.  Росквіту і дабрабыту, незалежнасці,  радасці, святла, міру – у большасці тых пажаданняў, што напісалі вучні 8-9 класаў на паштоўках.

      Марафон “Мова родная - мова модная” адкрыў новую прастору для творчасці вучняў 3-7 класаў, зрабіў перапынкі ў гэты дзень дынамічнымі, незвычайнымі і запамінальнымі.

        Інтэрактыўнае воблака “Маё любімае слова па-беларуску” стварылі вучні 10-11 класаў.