“Я родным краем ганаруся”

05.07.2022
У чэрвені 2022 года адбыўся абласны этап Рэспубліканскай выставы-конкурсу дзіцячай і маладзёжнай творчасці “Я родным краем ганаруся”. У Конкурсе прынялі ўдзел выхаванцы дашкольнай адукацыі, навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі ( у тым ліку тыя, у якіх рэалізуюцца факультатыўныя заняткі мастацкай накіраванасці), дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі (цэнтры, палацы), прафесійна-тэхнічнай адукацыі і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, вышэйшай адукацыі ва ўзросце ад 4 да 25 гадоў.
На Конкурс было прадстаўлена больш за 400 работ у намінацыях: “Выяўленчае мастацтва”, “Дэкаратыўна-прыкладная творчасць”, “Літаратурная творчасць”, “Анімацыйны фільм”, “Мастацкая фатаграфія”.
Журы адзначыла раскрыццё тэмы, арыгінальнасць ідэі, кампазіцыйна-мастацкі ўзровень работ і каляровае вырашэнне, тэхніку, якасць і майстэрства выканання работ. У змесце і характары дзіцячых работ адлюстраваны сучасныя падыходы, цікавыя творчыя знаходкі, якія гарманічна спалучаюцца з традыцыйнымі тэхналогіямі. Акрамя работ, выкананых з ужываннем сучасных матэрыялаў, на Конкурсе прадстаўлены і традыцыйныя віды дэкаратыўна-прыкладной творчасці, такія як ткацтва, лямцаванне, саломапляценне, габелен і інш.
Па выніках абласнога этапу было адабрана 90 работ для ўдзелу ў рэспубліканскім этапе Рэспубліканскай выставы-конкурсу дзіцячай і маладзёжнай творчасці “Я родным краем ганаруся”. Лепшыя работы прызнаны пераможцамі і ўзнагароджаны дыпломамі УА “Гродзенскі дзяржаўны абласны Палац творчасці дзяцей і моладзі”.
У намінацыi “Літаратурная творчасць” (узроставая катэгорыя 11-13 гадоў) I месца верш “Якубу Коласу” вучанiцы 6"В" класа Аляшкевіч Яны ( настаўнiк Апалонiк Т.В.). Вiншуем з перамогай!